Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па даўгах Грэцыі скончыліся безвынікова


Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас (на пярэднім пляне) вітаецца з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Жан-Клодам Юнкерам на экстраным саміце па Грэцыі ў Брусэлі, 22 чэрвеня 2015 году
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас (на пярэднім пляне) вітаецца з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Жан-Клодам Юнкерам на экстраным саміце па Грэцыі ў Брусэлі, 22 чэрвеня 2015 году

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьбіраецца аднавіць перамовы зь міжнароднымі крэдыторамі пра грэцкі даўгавы крызіс, якія напярэдадні завяршыліся безвынікова.

Перамовы ў Брусэлі ў сераду ўначы з удзелам прадстаўнікоў Эўракамісіі, Эўрапейскага цэнтрабанку і Міжнароднага валютнага фонду былі перапыненыя без дасягненьня пагадненьня, паведамляе ВВС.

Бакі ўсё яшчэ спадзяюцца абмеркаваць магчымую дамоўленасьць да сустрэчы міністраў фінансаў эўразоны, якая заплянаваная на 13:00 сёньня.

Грэцыя да канца чэрвеня аплаціць 1,6 мільярда эўра па крэдыце, узятым у МВФ, ці абвесьціць дэфолт. У сваю чаргу, абвяшчэньне дэфолту можа прывесьці да выхаду краіны з эўразоны — з магчымымі наступствамі для астатніх краінаў Эўропы і сусьветнай эканомікі.

Раней міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле заявіў, што з панядзелка, калі міністры папярэдне азнаёміліся з апошнімі грэцкімі прапановамі, мала што змянілася.

Ўсе бакі спадзяюцца заключыць дамоўленасьць, што дазволіць даць Грэцыі канчатковы транш экстранай дапамогі ў памеры 7,2 мільярда эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG