Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН прапанавалі стварыць трыбунал у справе зьбіцьця MH17 над Украінай


Малайзія і яшчэ чатыры дзяржавы прапанавалі ААН стварыць адмысловы суд для разгляду справаў у дачыненьні да асоб, адказных за гібель рэйсу MH17 над Данецкай вобласьцю Ўкраіны, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Высокапастаўлены дыплямат на ўмовах ананімнасьці распавёў агенцтву France Presse, што ў лік ініцыятараў стварэньня такога суду ўваходзяць Нідэрлянды, Бэльгія, Аўстралія, Малайзія і Ўкраіна.

Дасьведчаныя крыніцы агенцтва Reuters сьцьвярджаюць, што перамовы аб стварэньні суду ўжо ідуць, аднак не камэнтуюць іх хаду. Разам з тым крыніцы France Presse сьцьвярджаюць, што рашэньне аб заснаваньні новага судовага органу могуць прыняць 22 ліпеня.

Самалёт Boeing 777, які рухаўся з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня летась. Загінулі ўсе, хто быў на борце 298 чалавек. Большасьць загінулых былі падданымі Нідэрляндаў.

Пасьля было ўстаноўлена, што самалёт зьбілі ракетай. Бакі канфлікту ва Ўкраіне абвінавацілі адзін аднаго ў тым, што здарылася. Кіеў лічыць, што самалёт праз памылку зьбілі з зэнітна-ракетнага комплексу прарасейскія ўзброеныя фармаваньні. Тыя ў сваю чаргу называюць тое, што здарылася, правакацыяй з боку Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG