Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле індэксу дабрабыту Беларусь 81-ая з 145 краінаў


Дасьледны сацыялягічны цэнтар Gallup і кампанія Healthways абнародавалі чарговы «Глябальны індэкс дабрабыту», прысьвечаны вывучэньню ўспрыманьня людзьмі ў розных краінах сьвету свайго жыцьця. Дасьледаваньне, якое было праведзенае ў 2014 годзе, ахапіла 146 тысячаў чалавек у 145 краінах.

Індэкс дабрабыту ўпершыню быў падлічаны ў 2008 годзе і складаецца з ацэнкі жыхарамі пяці парамэтраў дабрабыту: ступені самарэалізацыі, сацыяльнага, матэрыяльнага дабрабыту, здароўя, а таксама задаволенасьці сваім месцам жыхарства.

Варта адзначыць, што індэкс паказвае суб’ектыўныя ацэнкі людзей, узровень іх задаволенасьці, абумоўлены, магчыма, культурнымі асаблівасьцямі, а не аб’ектыўныя паказьнікі.

Паводле сёлетняга індэксу, як і летась, на першым месцы ў сьвеце паводле ацэнак дабрабыту апынулася Панама. У першую дзесятку, разам з Панамай, уваходзяць Коста-Рыка, Пуэрта-Рыка, Швэйцарыя, Бэліз, Чылі, Данія, Гватэмала, Аўстрыя і Мэксыка.

Замыкаюць сьпіс Туніс, Тога, Камэрун, Бутан і Аўганістан.

З постсавецкіх краінаў самае высокае адчуваньне дабрабыту аказалася ў Кіргізстане (14-е месца ў сьвеце). Туркменістан апынуўся на 19-м месцы ў сьвеце, Расея — на 47-м, Казахстан — на 61-м, Беларусь — на 81-м, Малдова — на 105-м, Украіна — на 128-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG