Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парыж — Вашынгтону: Шпіянаж «непрымальны паміж саюзьнікамі»


Зьлева направа: Жак Шырак, Нікаля Сарказі, Франсуа Алянд
Зьлева направа: Жак Шырак, Нікаля Сарказі, Франсуа Алянд

Прэсавы прадстаўнік францускага ўраду заявіў, што шпіянаж «непрымальны паміж саюзьнікамі».

Гэтыя словы прагучалі пасьля таго, як 23 чэрвеня інтэрнэт-рэсурс WikiLeaks апублікаваў дакумэнты, зь якіх вынікае, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) Злучаных Штатаў шпіёніла за францускімі прэзыдэнтамі Жакам Шыракам, Нікаля Сарказі і Франсуа Аляндам.

Дакумэнты, апублікаваныя ў супрацоўніцтве з францускай штодзённай газэтай Liberation і сайтам Mediapart, паказваюць, што АНБ нібыта шпіёніў за названымі прэзыдэнтамі ад 2006 году да траўня 2012, то бок месяца, калі Алянд заступіў на пасаду пасьля Сарказі.

Ніводзін бок пакуль не пацьвердзіў аўтэнтычнасьці дакумэнтаў, якія ўтрымліваюць, сярод іншага, кароткі выклад гутарак паміж францускімі ўрадавымі чыноўнікамі пра сусьветны фінансавы крызыс, грэцкі пазыковы крызыс ды адносіны паміж адміністрацыяй Франсуа Алянда і адміністрацыяй канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Белы дом адмовіўся ад камэнтараў, заявіўшы толькі, што ЗША наогул шпіёняць за людзьмі з «апраўданых нацыянальнай бясьпекай» прычынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG