Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Толькі сабралася ехаць дадому, гляджу – увесь капот ізноў у каціных «лапках». Ужо каторы раз якісьці менскі кот ноччу шпацыруе па маёй машыне. Нібы пакідае шыфраванае пасланьне, каціныя герогліфы. Ці гэта нейкі таямнічы рытуал менавіта сталічных катоў? Бо мае вясковыя каты сабе такога не дазваляюць. Але прыбраць сьляды рука чамусьці не паднялася, так і ежджу, пакуль ня змыюць дажджы, з гэтымі «лапкавымі» пісьмёнамі. І чым больш далёкімі ў памяці робяцца менскія сустрэчы, тым больш кранальнымі і дарагімі чамусьці становяцца для мяне мае «лапкі», і я з асьцярожнасьцю важу іх, як захаваны напамін пра тых, каго люблю.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG