Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч узначаліць штаб у падтрымку Статкевіча


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Рух салідарнасьці «Разам» распачаў стварэньне штабу ў падтрымку Мікалая Статкевіча.

Стваральнікі штабу плянуюць, што ўжо ў кароткатэрміновай пэрспэктыве да гэтай працы мае далучыцца ня менш за 200 сяброў і прыхільнікаў руху салідарнасьці «Разам». На сёньня ж складзены кіроўны орган групы, які ўзначаліў былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Першым намесьнікам старшыні гэтай структуры стаў прадпрымальнік, намесьнік старшыні руху салідарнасьці «Разам» Алесь Макаеў. Таксама намесьнікамі будуць Яўген Батура і Сяргей Ханжанкоў. Неўзабаве адбудзецца дафармаваньне штабу і прызначэньне каардынатараў па рэгіёнах, — паведамляе прэсавая служба руху салідарнасьці «Разам».

Днямі стала вядома, што супольную ініцыятыўную групу, якая будзе зьбіраць подпісы грамадзянаў Беларусі за вылучэньне Статкевіча кандыдатам на прэзыдэнта на выбарах 2015 году, ачоліць Сяргей Скрабец, паплечнік палітвязьня Мікалая Статкевіча па Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Народная грамада»).

Гэтую прапанову падтрымалі Ўладзімер Навасяд, Зьміцер Дашкевіч ды іншыя палітыкі, чые партыі і грамадзкія арганізацыі далучаюцца да збору подпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG