Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода пратэстуе супраць ужываньня сілы да журналістаў у Ерэване


Галоўны рэдактар ​​нашай радыёстанцыі выказаў пратэст супраць гвалту з боку паліцыі ў дачыненьні да журналістаў Радыё Свабода і іншых сродкаў масавай інфармацыі, якія асьвятлялі дэманстрацыі ў Ерэване.

Больш за 230 актывістаў былі затрыманыя і зьбітыя пры разгоне дэманстрацыі ў Ерэване. Журналісты, якія фіксавалі гвалт паліцыі, былі затрыманыя і зьбітыя, у многіх была разьбітая іх апаратура, а матэрыялы здымак канфіскаваныя.

Галоўны рэдактар Радыё Свабода Нэнад Пейч выказаў пратэст супраць ужываньня гвалту з боку паліцыі ў дачыненьні да журналістаў Радыё Свабода і іншых прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, якія асьвятлялі дэманстрацыі. Ён заявіў, што «нашы калегі рабілі сваю працу, паведамляючы аб тым, што адбываецца, на карысьць армянскай грамадзкасьці. Мы асуджаем такое ўмяшаньне».

«Гэта быў жорсткі і недапушчальны напад, па-за нормамі прымальных паводзінаў паліцыі», — дадаў дырэктар Армянскай службы Радыё Свабода Гары Тамразян.

Амбасада ЗША ў Армэніі выказала занепакоенасьць паліцэйскім гвалтам і заклікала да «поўнага і празрыстага расьсьледаваньня».


«Мы занепакоеныя паведамленьнямі пра тое, што журналісты і іх абсталяваньне былі цэльлю паліцыі ў ходзе аперацыі», — заявіла амбасада

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG