Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батура хоча зрабіць абавязковым вывешваньне дзяржсьцяга на прыватных дамах


Барыс Батура
Барыс Батура

Cябра сталай камісіі Савету Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура прапанаваў зрабіць абавязковым вывешваньне дзяржаўнага сьцяга на прыватным домаўладаньні ў дні дзяржаўных сьвятаў.

Пра гэта ён заявіў падчас абмеркаваньня паправак у закон «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь».

Намесьніца міністра юстыцыі Ала Бодак сказала, што ўсё трэба рабіць паступова, бо «любая абавязковая норма цягне за сабой пэўны прымус і, вядома, санкцыі за яе невыкананьне».

Яна адзначыла, што такога абавязку не прадугледжвае ня толькі беларускае заканадаўства, але і законы іншых краін — удзельніц ЭАЭС.

А старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, які прысутнічаў на пасяджэньні, сказаў, што неабходна падтрымліваць жаданьне грамадзян вывешваць дзяржаўны сьцяг на прыватных домаўладаньнях у сьвяты.

Паводле паправак у закон, сьцяг іншай краіны ў Беларусі ня можа ўсталёўвацца вышэй за беларускі дзяржаўны сьцяг. У той жа час закон дае права вывешваць беларускі сьцяг на прыватным доме ня толькі на дзяржаўныя, але і на сямейныя сьвяты, паведамляе БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG