Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы схільныя бачыць прэзыдэнтам габрэя, мусульманіна, але не атэіста


Вынікі апытаньня, праведзенага напачатку чэрвеня сацыялягічным цэнтрам Gallup, сьведчаць аб тым, што 91% амэрыканцаў гатовыя бачыць габрэя на пасадзе прэзыдэнта ЗША.

Пазыцыі прыхільнікаў дэмакратаў і рэспубліканцаў у гэтым пытаньні мала адрозьніваліся — 92% і 95% адпаведна. У прадмове да справаздачы па апытаньні адзначаецца, што ў 1937 годзе за кандыдата-габрэя прагаласавала б менш за палову выбаршчыкаў.

Высьветлілася таксама, што 65% апытаных гатовыя падтрымаць кандыдатуру мусульманіна.

Прыналежнасьць да этнічных меншасьцяў не зьяўляецца істотным бар’ерам для посьпеху — за чорнаскурага кандыдата гатовыя прагаласаваць 92% амэрыканцаў, за кандыдата лацінаамэрыканскага паходжаньня — 91%.

Таксама не зьяўляецца абмежавальнай і полавая прыналежнасьць, за жанчыну-кандыдата гатовыя прагаласаваць 92% апытаных. Для параўнаньня: ў Беларусі на аналягічнае пытаньне 43% апытаных адказалі, што не прагаласуюць за жанчыну-кандыдата.

У апытаньні Gallup 74% апытаных выказалі гатоўнасьць галасаваць за кандыдата, які належыць да сэксуальных меншасьцяў. Дэмакраты ў гэтым сэнсе больш лібэральныя, для 85% зь іх прыналежнасьць кандыдата да сэксуальнай меншасьці ня стала б перашкодай у галасаваньні за яго, сярод рэспубліканцаў такую пазыцыю маюць толькі 61% апытаных.

У найменшай ступені амэрыканцы гатовыя галасаваць за атэіста — 53%, і толькі 48% — за сацыяліста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG