Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская зброя ўжо дастаўленая ў Эўропу


Амэрыканскае ўзбраеньне ў порце Брэмэргафэн. 16.03.2015
Амэрыканскае ўзбраеньне ў порце Брэмэргафэн. 16.03.2015

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што Вашынгтон перадасьць значную колькасьць танкаў, гарматаў і іншай вайсковай тэхнікі краінам Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, каб супакоіць іх перасьцярогі, выкліканыя расейскай палітыкай ва Ўкраіне

Картэр падчас наведаньня Таліну заявіў сёньня, што краіны Балтыі, а таксама Баўгарыя, Румынія і Польшча пагадзіліся разьмясьціць у сябе элемэнты гэтага ўзбраеньня. Частка ўзбраеньня будзе разьмешчаная ў Нямеччыне.

Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў гаворка ідзе аб дысьлякацыі прыкладна 250 танкаў, баявых машынаў пяхоты Bradley і самаходных гаўбіц.

Прадстаўнікі Пэнтагону кажуць, што гэтая вайсковая тэхніка ўжо дастаўленая ў Эўропу. Паводле прадстаўніка міністэрства абароны Расеі генэрала Якубава, разьмяшчэньне танкаў і іншага цяжкога ўзбраеньня ў краінах НАТО на мяжы з Расеяй будзе «самым агрэсіўным актам ЗША з часоў халоднай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG