Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сустрэнецца трохбаковая група па Данбасе з новым прадстаўніком АБСЭ


Леанід Кучма (зьлева), Гайдзі Тальявіні (у цэнтры) і Азамат Кульмухаметаў падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў кантактнай групы ў Менску 6 траўдня 2015 году
Леанід Кучма (зьлева), Гайдзі Тальявіні (у цэнтры) і Азамат Кульмухаметаў падчас аднаго зь мінулых пасяджэньняў кантактнай групы ў Менску 6 траўдня 2015 году

Адначасова сытуацыю ў Данбасе будуць абмяркоўваць міністры замежных спраў краінаў «нармандзкай чацьвёркі»: Украіны, Расеі, Францыі, ФРГ.

Напярэдадні пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе, якое адбудзецца 23 чэрвеня ў Менску, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў нараду з прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам і ўдзельнікамі ад Украіны ў яе працоўных падгрупах.

Парашэнка адзначыў, што пасяджэньне будзе асаблівым, паколькі напярэдадні, 22 чэрвеня, Эўразьвяз прыняў рашэньне аб працягу дзеяньня санкцыяў супраць Расеі ў сувязі зь невыкананьнем Менскіх дамоўленасьцяў, — паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Парашэнка назваў гэтае пасяджэньне асаблівым яшчэ і таму, што ў ім упершыню прыме ўдзел новы спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдык.

Перад пасяджэньнем Трохбаковай кантактнай групы адбудуцца перамовы трох працоўных падгрупаў: па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаньнях.

Сёньня ж на сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» на ўзроўні міністраў замежных спраў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ў Парыжы Ўкраіна хоча замацаваць папярэднія пагадненьні аб міры ў Данбасе, заявіў прадстаўнік МЗС Украіны Аляксей Макееў:

«На самай справе наша галоўная задача падчас гэтай сустрэчы — правесьці аналіз выкананьня ўсіх палажэньняў у комплексе мерапрыемстваў — усіх 13-ці палажэнняў. І мы маем намер выразна паказаць, што ні адно з палажэньняў Расейская Фэдэрацыя не выконвае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG