Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нямецкая хваля» запусьціла англамоўны канал для барацьбы з прапагандай РФ


Нямецкая мэдыякампанія «Deutsche Welle» з панядзелка пачала кругласутачнае вяшчаньне на ангельскай мове, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У інфармацыі на сайце кампаніі ўдакладняецца, што новы тэлеканал будзе працаваць у звыклым для «Deutsche Welle» фармаце сур’ёзнай і ўзважанай журналістыкі і паспрабуе задаволіць усё большую цікавасьць у сьвеце да таго, што адбываецца ў Нямеччыне.

Раней прадстаўнік кампаніі заявіў, што новы канал ствараецца для супрацьстаяньня расейскай прапагандзе. Амэрыканскія СМІ сьцьвярджалі, што ў першую чаргу англамоўны канал «Deutsche Welle» будзе канкураваць з расейскім RT, які вяшчае як на ангельскай, так і на нямецкай мове.

«Deutsche Welle» — нямецкая дзяржаўная тэлерадыёкампанія, арыентаваная на замежную аўдыторыю. Яна пазыцыянуе сябе як незалежная крыніца інфармацыі аб Нямеччыне і яе поглядзе на падзеі ў іншых краінах. Радыёстанцыі і сайты кампаніі працуюць на некалькіх мовах, аднак яе тэлевізія дагэтуль была толькі нямецкамоўная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG