Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту з ЗША Астроўскаму адмовілі ў расійскай візе


Сайман Астроўскі
Сайман Астроўскі

Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі паведаміў, што яму было адмоўлена ў атрыманьні журналісцкай візы ў Расею.

«Расія негалосна адмяняе візы для прадстаўнікоў прэсы, якія працуюць на навінных інтэрнэт-сайтах, фрылансэраў і людзей, якія займаюцца рэпартэрскімі расьсьледаваньнямі. Пры гэтым у ЗША працуе мноства карпунктаў Russia Today», — напісаў Астроўскі ў сваім «Твітэры».

Таксама ён апублікаваў у сваім мікраблогу частку ліста, адпраўленага, як мяркуецца, дарадцам дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі, у якім адзначаецца, што аб сытуацыі з амэрыканскім журналістам праінфармаванае кіраўніцтва дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС. «Прычыны, зь якіх Вы не атрымалі журналісцкую візу, будуць паведамленыя Вам пазьней», — гаворыцца ў лісьце.

У красавіку журналіст амэрыканскага навіннага інтэрнэт-каналу VICE News быў захоплены прарасейскімі ўзброенымі актывістамі, пад кантролем якіх тады знаходзіўся Славянск. Яго гвалтоўна ўтрымлівалі ў захопленым прарасейскімі актывістамі будынку службы бясьпекі Ўкраіны.

На мінулым тыдні на канале VICE News выйшла дакумэнтальнае відэарасьсьледаваньне Саймана Астроўскага «Сэлфі-салдаты», у якім журналіст знайшоў у сацыяльных сетках доказы прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG