Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж далучыцца да працы кантактнай групы ў Менску


Аўтмамабіль Чырвонага Крыжа каля аэрапорту ў Данецку, архіўнае фота

Аўтмамабіль Чырвонага Крыжа каля аэрапорту ў Данецку, архіўнае фота

Прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа возьмуць удзел у кансультацыях на перамовах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе 23 чэрвеня ў Менску.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа ва Ўкраіне Ашот Астабацян.

«Так, мы маем намер удзельнічаць у кансультацыях адносна гуманітарнага пытаньня», — сказаў ён Радыё Свабода.

Прадстаўнік МКЧК не ўдакладніў, хто ініцыяваў удзел прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа ў менскіх перамовах. Ён адзначыў, што Чырвоны Крыж яшчэ ад лютага заяўляў пра гатоўнасьць даць кансультацыі па гуманітарных пытаньнях.

У Менску 23 чэрвеня адбудзецца пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе. Перад пасяджэньнем кантактнай групы пройдуць пасяджэньні трох рабочых падгруп — па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаньнях.

XS
SM
MD
LG