Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотавыя апэратары краінаў Эўразійскага саюзу рыхтуюцца да пераходу на роўмінг па нулявых тарыфах


Пра гэта паведаміў сёньня ў Астане чалец калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляваньні Нурлан Алдабергенаў.

«Мабільныя апэратары павінны падаць плян абнуленьня роўмінгу да 1 кастрычніка бягучага году. Калі яны не распачнуць мераў па зьніжэньні кошту роўмінгу з наступнай яго адменай, пасьля кастрычніка пачнуцца сур’ёзныя расьсьледаваньні дзейнасьці тэлекамунікацыйных кампаніяў з боку антыманапольных органаў краінаў-удзельніц Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) і Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК) » - сказаў Алдабергенаў.

Ён адзначыў, што пытаньне адмены роўмінгу на тэрыторыі краінаў-удзельніц ЭАЭС абмяркоўваецца больш за два гады. Як паказваюць дасьледаваньні ЭЭК, кошт роўмінгу шэрагу сотавых апэратараў шматкроць завышаны, што вядзе да страты абанэнтаў і пераходу іх у сеткі канкурэнтаў іншай краіны знаходжаньня.

«Аднаразовая адмена роўмінгу ў краінах ЭАЭС можа адбыцца на працягу трох гадоў, але магчыма і раней», — выказаў меркаваньне Алдабергенаў.

У сваю чаргу кіраўнік Фэдэральнай антыманапольнай службы РФ Ігар Арцем’еў сьцьвярджае, што на тэрыторыі пяці краінаў — Расеі, Казахстану, Арменіі, Кіргізстану і Беларусі наогул не павінна быць роўмінгу, па астатніх напрамках кошт званкоў павінен быць зьніжаны як мінімум у два разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG