Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 чэрвеня: Міжнародны алімпійскі дзень


в. Вежанка, Любанскі р-н, Менская вобласць. Аўтар: Натальля Сарагавец
в. Вежанка, Любанскі р-н, Менская вобласць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Міжнародны алімпійскі дзень

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Праца дзяржаўных органаў па барацьбе са злоўжываньнем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам». Удзельнічаюць прадстаўнікі МУС і Міністэрства аховы здароўя. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Аб выніках візыту ў Рэспубліку Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла» з удзелам прадстаўнікоў апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў і міністэрства інфармацыі. Пачатак у 15 гадзінаў.

У Менск з Расеі прывезены каўчэг з мошчамі сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера, хрысьціцеля Кіеўскай Русі. Да 7 ліпеня пакланіцца праваслаўнай сьвятыні змогуць жыхары Менску, Берасьця, Горадні, Магілёва і Віцебску.

У гісторыі

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб

1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.

1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы зь ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1944 — савецкія войскі распачалі наступальную апэрацыю «Багратыён»

1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны

1956 — Гамаль Абдуль Насэр стаў прэзыдэнтам Эгіпту і займаў гэты пост да сваёй сьмерці ў 1970

1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць

1991 — заснаванае Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб»

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі

У гэты дзень нарадзіліся

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.

1889 — Ганна Ахматава, расейская паэтка

1912 — Алан Мацісан Т’юрынг, брытанскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын, яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

1938 ― Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. У 1979 годзе стварыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры. Быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту.

У гэты дзень памерлі

1947 — Уладзімер Пічэта, савецкі беларускі і расейскі гісторык, першы рэктар БДУ

Цытата

Галоўнае — не перамога, а ўдзел.

П’ер дэ Кубэртэн

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG