Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пачынае вайсковую апэрацыю супраць нелегальнай міграцыі


Нелегальныя мігранты, уратаваныя італьянскім вайсковым суднам «Fregata Euro» у Міжземным моры 12 верасьня 2014 году
Нелегальныя мігранты, уратаваныя італьянскім вайсковым суднам «Fregata Euro» у Міжземным моры 12 верасьня 2014 году

Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу сёньня ўхвалілі запуск першай фазы вайсковай апэрацыі супраць асобаў, якія маюць дачыненьне да нелегальнай перавозкі людзей празь Міжземнае мора.

Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу, першая фаза апэрацыі, у якой будуць задзейнічаны караблі і самалёты, прадугледжвае збор выведных дадзеных.

У ходзе другой фазы мяркуецца праводзіць захоп і зьнішчэньне суднаў, якія належаць гандлярам людзьмі, і арышт асобаў, якія маюць дачыненьне да нелегальнай перавозкі мігрантаў.

У ходзе трэцяй фазы апэрацыя будуць праводзіцца ў лібійскіх тэрытарыяльных водах і, магчыма, на тэрыторыі самой Лібіі. Для пераходу да другога і трэцяга этапу апэрацыі Эўразьвязу спатрэбіцца рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН і згода лібійскага ўраду.

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні, выступаючы сёньня ў Люксэмбургу на пасяджэнні Рады кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ, заявіла:

«Менш чым два месяцы таму Эўрапейская рада паставіла перад намі заданьне правесьці апэрацыю ў Міжземным моры, каб у першую чаргу ўратаваць жыцьцё людзей, а таксама разбурыць бізнэс-мадэль гандляроў людзьмі і кантрабандыстаў. Гэтая апэрацыя не скіраваная супраць мігрантаў. Яна накіраваная супраць тых, хто нажываецца на іх жыцьці і сьмерці».

Ад пачатку гэтага году загінулі ня менш чым 1800 мігрантаў, якія спрабавалі дабрацца да Эўропы па Міжземным моры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG