Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак за салідарнасьць з палітвязьнем


У Менску актывістаў судзяць за транспарант у падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.

У Менскім раённым судзе асудзілі на 10 сутак арышту асудзілі Максіма Вінярскага, на 5 сутак арышту — актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» Сяргея Мацкойця.

Разгляд адміністрацыйнай справы над Леанідам Кулаковым адклалі да 23 чэрвеня пасьля хадайніцтва адваката выклікаць у суд чатырох сьведак. Кулакова выпусьцілі ў залі суда.

Усіх трох затрымалі ў пятніцу ўвечары каля супэрмаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову».

(Гомельскі актывіст Юры Рубцоў 28 траўня быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі. «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.)

Затрыманых спачатку даставілі ва УУС Першамайскага раёну Менску, а затым перавезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзях татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь». Цяпер ён у ІЧС у Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу судзьдзі, які судзіў Рубцова, хоць таго прывезьлі на працэс напаўголым.

XS
SM
MD
LG