Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таварыства аховы правоў пакупнікоў Расеі: Едзеце ў Крым — прасіце дазвол ва Ўкраіны


Таварыства абароны правоў спажыўцоў (ТАПС) Расеі параіла расейскім турыстам атрымліваць дазвол Украіны на наведваньне Крыму, паколькі згодна з «дзейнымі нормамі міжнароднага права, Крым і Севастопаль зьяўляюцца акупаванай тэрыторыяй».

Як паведамляе агенцтва РБК, у Крамлі назвалі «абсурднай» памятку Таварыства.

Юрысты ТАПС паведамляюць, што за парушэньне парадку выезду і ўезду на тэрыторыю Крыму турыстам можа пагражаць крымінальная адказнасьць. У арганізацыі адзначаюць, што ў цяперашні час генэральная пракуратура Ўкраіны расьсьледуе 97 такіх крымінальных справаў. Калі турапэратар не папярэджвае сваіх кліентаў пра магчымыя наступствы, «зьвязаныя са знаходжаньнем на акупаванай тэрыторыі», яны, на думку юрыстаў ТАПС, могуць разьлічваць на атрыманьне кампэнсацыі, калі ў іх узьнікнуць праблемы з украінскімі ўладамі.

У памятцы таксама гаворыцца, што непажадана рабіць зьдзелкі куплі-продажу крымскай нерухомасьці, паколькі доступ да дзяржаўнага рэестру нерухомасьці Ўкраіны для работнікаў крымскіх адміністрацый заблякаваны, што азначае немагчымасьць праверыць чысьціню зьдзелкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG