Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы атакавалі парлямэнт Аўганістану


Аўганскія органы бясьпекі і мінакі глядзець, як чорны дым хвалямі ідзе ад будынку аўганскага парлямэнту ў Кабуле, 22 чэрвеня 2015 году
Аўганскія органы бясьпекі і мінакі глядзець, як чорны дым хвалямі ідзе ад будынку аўганскага парлямэнту ў Кабуле, 22 чэрвеня 2015 году

Тэрарыст-сьмяротнік і некалькі баевікоў атакавалі аўганскі парлямэнт 22 чэрвеня.

Прадстаўнік паліцыі Кабула сказаў, што «самагубца падарваў сябе ў аўтамабілі побач з будынкам парлямэнту, яшчэ некалькі баявікоў занялі пазыцыі ў суседнім будынку».

Прадстаўнік МУС сьцьвярджае, што сілы бясьпекі адкінулі баевікоў, тыя схаваліся ў суседнім недабудаваным будынку, паліцыя яго акружыла. Ён дадаў, што ўсе дэпутаты парлямэнту па-за небясьпекай.

Талібы адразу ж узялі на сябе адказнасьць за напад.

«Мы пачалі атаку на парлямэнт, калі там быў важны сход з нагоды прадстаўленьня міністра абароны краіны», — сказаў праз тэлефон прадстаўнік талібаў Муджагід Забіюла.

Таксама 22 чэрвеня талібы захапілі адзін з раёнаў у паўночнай правінцыі Кундуз. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як сотні баевікоў прабіліся ў адміністрацыйны цэнтар суседняга раёну Чардара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG