Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл назваў Берасьце «заходнім памежжам Сьвятой Русі»


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў 21 чэрвеня Берасьце, дзе адслужыў набажэнства ва Ўваскрасенскім саборы.

Некалькі тысяч паломнікаў наведалі набажэнства. Улады чакалі болей, цэлае поле перад царквой было агароджанае мэталічным плотам, які выкарыстоўваецца падчас масавых акцыяў. Але значную частку берасьцейцаў увогуле не прапусьцілі да царквы, таму людзі стаялі ўздоўж вуліцы.

Сабор быў ачэплены міліцыянтамі, шматлікай аховай у цывільным. Прайсьці туды можна было пасьля дагляду, падчас якога наведнікі мусілі пакінуць нават нажніцы ды запальнічкі.

Падчас візыту патрыярха Кірыла ў Берасьце

Падчас візыту патрыярха Кірыла ў Берасьце

Непадалёк ад храма дзяжурылі 3 аўтазакі, рэанімабіль.

Падчас прамовы пасьля службы ў Берасьці патрыярх Кірыл заявіў:

«Сёньня я пераканаўся ў тым, што на заходнім памежжы Святой Русі існуе духоўная цьвярдыня — праваслаўная царква Берасьця».

Зьяжджаў патрыярх на «Мэрсэдэсе» ў суправаджэньні аховы ды ДАІ па перакрытай загадзя частцы Маскоўскай вуліцы Берасьця.

“Мэрсэдэс” патрыярха ў Берасьці

“Мэрсэдэс” патрыярха ў Берасьці

Пасьля ад’езду партыярха з-за царквы выехалі тры аўтазакі

Пасьля ад’езду партыярха з-за царквы выехалі тры аўтазакі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG