Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны ЗША ў Эўропе сустрэнецца з партнэрамі па НАТО


Эштан Картэр

Эштан Картэр

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр пачынае рабочую паездку па шэрагу краін Эўропы, дзе разам з партнэрамі па НАТО абмяркуе магчымасьці ўзмацненьня супрацоўніцтва з улікам агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Чакаецца, што ў панядзелак, 22 чэрвеня, у Нямеччыне Эштан Картэр сустрэнецца зь міністрамі абароны Нямеччыны, Нідэрляндаў і Нарвэгіі. На 23 чэрвеня заплянавана паездка кіраўніка Пэнтагону ў Талін, дзе Эштан Картэр сустрэнецца з эстонскім, літоўскім і латвійскім міністрамі абароны.

Раней краіны Балтыі выступілі ў падтрымку пастаяннай прысутнасьці войскаў НАТО на іх тэрыторыі з-за боязі пашырэньня агрэсіі Расеі.

Таксама чакаецца, што Эштан Картэр прыбудзе ў Бэльгію, дзе сустрэнецца з калегамі з краін-удзельніц НАТО.

XS
SM
MD
LG