Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цырку падчас выкананьня труку разьбіўся мотафрыстайліст


«Экстрым-рэкорды Гінэса», афіша

«Экстрым-рэкорды Гінэса», афіша

Інцыдэнт адбыўся 20 чэрвеня падчас выступу удзельнікаў атракцыёну «Экстрым-рэкорды Гінэса». Адзін з мотафрыстайлістаў, які на матацыкле мусіў праляцець над арэнай, стартаваўшы з трампліна на ўваходзе на арэну, ня змог адолець патрэбную адлегласьць і пры прызямленьні ўрэзаўся ў мэталічную канструкцыю. Здарэньне запісаў на відэа і выклаў у інтэрнэт карыстальнік Twitter @yura_gulick.

Як бачна зь ягонага відэа, мотафрыстайліст мог атрымаць сур’ёзную траўму, паколькі ня толькі моцна ўдарыўся аб канструкцыю прыёмніка, але і ўпаў са значнай вышыні. Як пачуваецца пацярпелы артыст?

«Зламаў руку, цяпер пачуваецца лепш. Не хвалюйцеся, залечыць траўму і будзе выступаць зноў», — сказалі ў цырку карэспандэнту Свабода 21 чэрвеня.

XS
SM
MD
LG