Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі выкралі два прыватныя самалёты, адзін з іх ляціць у невядомым накірунку

абноўлена

Самалёт «Як-52».
Самалёт «Як-52».

У Цюменскай вобласьці Расеі два невядомыя выкралі з аэрадрому гораду Ішым два прыватныя самалёты «Gardan GY-80-160» і «Як-52».

Адзін зь іх цяпер рухаецца ў невядомым накірунку, паведамляе прэс-служба Уральскага сьледчага ўпраўленьня па пытаньнях транспарту Сьледчага камітэту Расеі.

Паводле зьвестак ведамства, абодва самалёты ўчынілі несанкцыянаваны ўзьлёт з аэрадрому ў Ішыме. Неўзабаве адзін з самалётаў, «Як-52», з-за тэхнічнай ь прызямліўся на аэрадроме ў горадзе Ялутораўск, дзе сутыкнуўся з інжынерна-тэхнічнымі збудаваньнямі. «Пасьля гэтага пілёт самалёта „Як-52“ перасеў на самалёт „Gardan GY-80-160“ і паляцеў у ь кірунку», — гаворыцца ў паведамленьні.

Расеійскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС інфармуе, нібыта, паводле яго дадзеных, выкрадзены прыватны самалёт накіроўваецца ў Перм. Сьледчыя органы гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць, але падкрэсьліваюць, што высьвятляюць абставіны інцыдэнту і пункт прызначэньня выкрадальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG