Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва заявіла пра гатовасць падтрымаць Украіну зброяй


Літоўскія вайскоёўцы на адкрыцьці супольных манэўраў у Львове, верасень 2014.

Літоўскія вайскоёўцы на адкрыцьці супольных манэўраў у Львове, верасень 2014.

«Мы хочам паказаць прынцып іншым краінам, што трэба дапамагчы Ўкраіне ўсімі сродкамі, у тым ліку ваеннымі», — падкрэсьліў пасол Літвы ва Ўкраіне.

Пасол Літвы ва Ўкраіне Марус Януконіс заявіў, што ў Літве ёсьць палітычная воля падтрымаць Украіну зброяй, каб даць прыклад іншым заходнім партнэрам Украіны. «Палітычная воля ёсьць і яна была выказана найвышэйшай літоўскім кіраўніцтвам. Некаторыя крокі ўжо зробленыя, мы і ў далейшым такія крокі будзем рабіць, у тым ліку па пастаўках зброі ва Ўкраіну. Больш падрабязна цяжка казаць, але мы гатовыя», — заявіў Януконіс ў эфіры «5 каналу». «Мы хочам паказаць прынцып іншым краінам, што трэба дапамагчы Ўкраіне ўсімі сродкамі, у тым ліку ваеннымі. Я ня бачу падставаў, што можа стрымліваць гэтую палітыку», — падкрэсьліў ён.

Раней паведамлялася, што сэнатары Злучаных Штатаў Амэрыкі пераважнай большасьцю галасоў дазволілі пастаўляць Украіне летальнае ўзбраеньне. Згодна з прынятым праектам закону, мяркуецца паслаць Украіне ваенную дапамогу на суму $ 300 млн. Дапамога будзе ўключаць радарныя сыстэмы і процітанкавыя комплексы. Акрамя таго, міністар абароны Літвы Юозас Олекас заявіў, што ў Літве, Латвіі і Эстоніі, а таксама ў шэрагу краін Усходняй Эўропы будзе разьмешчана цяжкае ўзбраеньне ЗША. Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў, што, гэта не дэманстрацыя агрэсіі супраць Расеі або якой-небудзь іншай краіны, гэта «элемэнты, якія ўзмоцняць выключна бяспеку».

XS
SM
MD
LG