Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўкраіны патлумачылі, навошта ім «закон Януковіча»


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віталь Кавальчук абгрунтаваў прадстаўленьне кіраўніка дзяржавы ў Канстытуцыйны суд Украіны аб пазбаўленьні Віктара Януковіча званьня прэзыдэнта жаданьнем Пятра Парашэнкі быць упэўненым, што рашэньне Вярхоўнай Рады ў будучыні нельга будзе абскарджваць.

«Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сьвядома падпісаў закон аб пазбаўленьні Віктара Януковіча званьня прэзыдэнта Ўкраіны. А зьвярнуўшыся ў Канстытуцыйны суд адносна канстытуцыйнасьці рашэньня Вярхоўнай Рады Пятро Парашэнка зрабіў цалкам відавочны юрыдычны ход, абгрунтаваны неабходнасьцю быць упэўненым, што ў будучыні гэты закон ня будзе абскарджаны ў судзе ні ва Ўкраіне, ні за мяжой», - адзначыў Віталь Кавальчук у камэнтары «5-му каналу».

«Мы ўпэўненыя, што пасьля рашэньня Канстытуцыйнага суду такое абскарджаньне стане ўжо немагчымым», — дадаў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыідэнта Ўкраіны.

20 чэрвеня прэс-служба Канстытуцыйнага суду Ўкраіны паведаміла аб прадстаўленьні Пятра Парашэнкі адносна рашэньня Вярхоўнай Рады аб пазбаўленьні Віктара Януковіча званьня прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG