Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У свеце ўпершыню адзначаюць Дзень ёгі


Рэпэтыцыя сьвяткаваньня Дня ёгі ў Чэнаі, Індыя, 19.06.2015

Рэпэтыцыя сьвяткаваньня Дня ёгі ў Чэнаі, Індыя, 19.06.2015

У свеце ў нядзелю ўпершыню адзначаюць Міжнародны дзень ёгі. Чакаецца, што з гэтай нагоды ў розных краінах сьвету адбудуцца масавыя ёга-практыкі.

У Індыі, прарадзіме гэтай духоўнай і фізычнай практыкі, у масавых акцыях прынялі ўдзел сотні тысяч чалавек. Прэм’ер-міністар Нарэндра Модзі, які лабіраваў ў ААН запачаткаваньне Міжнароднага дня ёгі, сам узяў удзел у шматтысячнай акцыі ў Нью-Дэлі, дзе ў нядзелю ёгу практыкавалі ў прыватнасці індыйскія чыноўнікі і замежныя дыпляматы.

Міжнародны дзень ёгі ў нядзелю будуць адзначаць і ў Беларусі. У прыватнасьці ў Менску пасольства Індыі правядзе Міжнародны дзень ёгі ў Парку імя Горкага.

У шырокім сэнсе ёга — гэта сукупнасць духоўных і фізычных практык, мэта якіх — кіраванне псыхічнымі і фізіялягічнымі функцыямі арганізмуа і дасягненьне ўзьнёслага духоўнага стану.

XS
SM
MD
LG