Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магадане напалі на прыхільніка Навальнага, ён шпіталізаваны


Першыя паведамленьні пра напад на Дзьмітрыя Таралава
Першыя паведамленьні пра напад на Дзьмітрыя Таралава

Дзьмітрыю Таралаву выбілі зубы, ён шпіталізаваны

У Магадане адбыўся напад на Дзьмітрыя Таралава, кіраўніка праекту РосЖКХ, які зьяўляецца часткай заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй.

Як паведаміла ў Твітэры актывістка Ганна Велікок, напад адбыўся на рынку, Таралаву выбілі зубы. Ён шпіталізаваны.

Велікок таксама заявіла, што выяўленая машына, у якой знаходзяцца людзі, якія сачылі за актывістамі.

Навальны ў сваю чаргу напісаў у Твітэры, што тыя, хто нападаў, прыехалі на машыне з падробленымі нумарамі.

Супрацоўнік Фонду Барацьбы з карупцыяй (ФБК), Георгі Албураў, які балятуецца ў рэгіянальную Думу на выбарах, апублікаваў відэазапіс перамоваў паліцэйскага з адным з тых, хто быў у машыне.

Юрыст Партыі Прагрэсу Дзьмітрый Крайнеў адзначыў у Твітэры, што «мяркуючы па ўсім паліцыя пакрывае злачынцаў, якія напалі на Таралава».

Сам Таралаў напісаў у Твітэры:

Яго калегі, якія паехалі разам зь ім у бальніцу, пішуць, што ён «трымаецца малайцом».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG