Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Сам ляўрэат паводле стану здароўя ня змог прыехаць на цырымонію ўганараваньня ў вёску Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Імя пераможцы абвясьціў адзін з мінулых ляўрэатаў Алесь Марачкін.

У Бычках, на радзіме народнага пісьменьніка Васіля Быкава, праходзіць традыцыйная ўрачыстая імпрэза, прысьвечаная чарговым ўгодкам земляка.

У невялікую вушацкую вёску штогод зьбіраюцца вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, творчая інтэлігенцыя, аматары літаратуры і, вядома, аднавяскоўцы Васіля Быкава.

Таксама паводле традыцыі, адбылося ўручэньне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Ім стаў Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Прэміяй, заснаванай Аляксандрам Мілінкевічам і рухам «За свабоду», узнагароджваюць тых, хто найбольш яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды. Кожны ляўрэат атрымлівае памятны дыплём і ўзнагароду — скульптуру аўтарства Віктара Копача.

Алесь Марачкін абвяшчае ляўрэата
Алесь Марачкін абвяшчае ляўрэата

Дыплём, які перададуць Нілу Гілевічу
Дыплём, які перададуць Нілу Гілевічу

Кветкі – паэту і перакладчыку Ўладзімеру Папковічу
Кветкі – паэту і перакладчыку Ўладзімеру Папковічу

Ляўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» у мінулыя гады станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, палітык і літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык і паэт Уладзімер Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін, летась званьне ляўрэата было нададзена актору, барду і шоўмэну Віктару Шалкевічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG