Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За расьцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову» затрымалі актывістаў


Максім Вінярскі (зьлева), жонка і сын Юрыя Рубцова ў дзень суду над Юр’ем Рубцовым

Максім Вінярскі (зьлева), жонка і сын Юрыя Рубцова ў дзень суду над Юр’ем Рубцовым

У Менску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла праваабаронца Марыя Касьцян.

Актывістаў затрымалі падчас спробы вывесіць расьцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову».

Спачатку іх адвезьлі ў Першамайскі РУУС, а цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары менскай раённай міліцыі па на вуліцы Францішка Скарыны, 20. Чакаецца, што суд над актывістамі будзе ў панядзелак у Менскім раённым судзе.

Актывістаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзі татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь» яшчэ на 2 гады зьняволеньня і цяпер знаходзіцца ў ІЧС у Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу судзьдзі, які судзіў Рубцоўва, нягледзячы на тое, што таго прывезьлі на працэс бязь верхняга адзеньня.

XS
SM
MD
LG