Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 чэрвеня: дзень памяці Васіля Быкава


ФОТА ДНЯ: Мсьціслаў. Раніца. Тодар Хведаровіч
ФОТА ДНЯ: Мсьціслаў. Раніца. Тодар Хведаровіч

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Прэзэнтацыя кнігі Міхася Тычыны «Народ і вайна» — бібліятэка імя Францішака Багушэвіча (вул. Прытыцкага, 42). Пачатак а 16-ай.

Школа маладога пісьменьніка праводзіць на выпускную вечарыну маладых празаікаў. Літаратурны музэй Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30). Пачатак а 18.30

Аўтограф-сэсія Зьмітра Вайцюшкевіч з нагоды выхаду альбому «Наша песьня». Кнігарня «логвінаЎ», (пр-т. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19.00.

Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Горадні— актавая заля Генэральнага кансуляту Польшчы, (вул. Будзёнага, 48а).

У гісторыі

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край» (выдавалася да 19 ліпеня 1919 г. і была забаронена на 6-м нумары).

1941 — на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны.

1943 — заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзейнічала у Беларусі да ліпеня 1944 г.).

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

У памяці

1883 — нарадзіўся Аляксандр Цьвікевіч, палітычны дзеяч, гісторык, філёзаф, публіцыст. З 1921 па 1923 год Аляксандар Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г. На гэтай канфэрэнцыі ў яго рэдакцыі была прынятая рэзалюцыя па віленскім пытаньні. У 1922 г. Цьвікевіч разам з Ластоўскім рабілі спробу ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня Гэнуэскай канфэрэнцыі. На ІІ Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 г., пад узьдзеяньнем посьпехаў і дасягненьняў палітыкі беларусізацыі ў БССР, Аляксандар Цьвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР. Вярнуўся ў Менск у 1925, расстраляны ў 1937-ым.

1896 — нарадзіўся Браніслаў Туронак (фальв. Пестуны, цяпер Мёрскі раён), культурна-грамадзкі дзеяч, публіцыст.

1960 — нарадзіўся Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня.

2003 — памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі.

Цытата:

«Можна сказаць, што здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскучая перамога кожнага грамадзтва? А што да расейцаў, дык тыя і дагэтуль ня могуць перастаць ваяваць. І за якія ідэалы? За звыродлівыя, спарахнелыя імпэрскія ідэалы, як і сто, і тысячу гадоў таму. У пераможнай эўфарыі зашмат ад эмоцыяў і дужа мала ад розуму. Бо разумны, рацыянальны падыход да вайны ня выгадны рэжымам, якія і тую даўнюю, вялікую перамогу прызвычаіліся выкарыстоўваць ва ўласных інтарэсах — інтарэсах антычалавечых і антыдэмакратычных. Тое ім удаецца выдатна: хоць у Расеі, хоць у Беларусі. Як доўга тое будзе адбывацца, хто ведае».

Васіль Быкаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG