Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя бабруйскага стадыёну абвяргае забарону на беларускія песьні


©­Shutterstock
©­Shutterstock

Сайт tribuna.com паведаміў, што 17 чэрвеня на бабруйскім стадыёне «Спартак» падчас футбольнага матчу паміж мясцовай «Белшынай» і мазырскай «Славіяй» забаранілі беларускія песьні.

Ананімны заўзятар сьцьвярджае, што такое распараджэньне нібыта даў намесьнік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Аляксандар Маркачоў. Паводле аўтара паведамленьня, чыноўніку не спадабалася песьня «Наша Возьме!» гурта Brutto.

«У гукаапэратарскую прыбеглі працаўнікі стадыёну і запатрабавалі больш не ўключаць песьню гурта Brutto „Наша Возьме!“, бо прысутны на матчы намесьнік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Аляксандар Маркачоў палічыў гэты гурт украінскім. Далей пасьля некалькіх беларускамоўных песень, не зьвязаных з творчасьцю Міхалка, забаранілі наагул запускаць песьні на беларускай мове», — піша заўзятар.

Высьветліць у Аляксандра Маркачова, ці насамрэч ён даваў распараджэньне пра забарону беларускамоўных песень, не ўдалося.

Адміністрацыя стадыёна «Спартак» абвяргае інфармацыю пра забарону беларускіх песень:

«Гэта няпраўда. Гэта ўсё разьдзімаюць нядобразычліўцы. У нас усё трансьлюецца на беларускай мове. Беларускія песьні як былі, гэтак і будуць. У свой час было прынятае такое рашэньне», — заявіў прадстаўнік адміністрацыі стадыёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG