Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт, а не дармаед? Пакажы сэртыфікат


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ, згодна зь якім творчым работнікам будуць выдаваць сэртыфікаты.

Гэта зьвязана з прэзыдэнцкім дэкрэтам ад 2 красавіка пра «дармаедаў». Дэкрэт прызнае, што грамадзянін удзельнічае ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў у пэрыяд творчай дзейнасьці, калі зьяўляецца творчым работнікам.

Статус творчага работніка павінен пацьвердзіць творчы саюз. Альбо такім пацьверджаньнем зможа служыць прафэсійны сэртыфікат, які будзе выдавацца ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Паводле ўказу сэртыфікат выдаецца цягам месяца экспэртнай камісіяй пры Міністэрстве культуры, ён бясплатны і дзейнічае 5 гадоў.

Дзяржаўныя архіўныя ўстановы будуць выдаваць даведкі і іншыя дакумэнты цягам 15 дзён з дня падачы заявы.

Калі запыт тычыцца маёмасных і спадчынных правоў грамадзянаў, то за архіўную інфармацыю трэба будзе заплаціць ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG