Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 чэрвеня: футбольны матч памяці Юрася Бушлякова і патрыярх Кірыл у Берасьці


ФОТА ДНЯ: Крэйдавы кар'ер, Блакітнае возера. Любанскі р-н, Менская вобл. Натальля Сарагавец

ФОТА ДНЯ: Крэйдавы кар'ер, Блакітнае возера. Любанскі р-н, Менская вобл. Натальля Сарагавец

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск. Футбольны матч памяці былога журналіста Свабоды і мовазнаўца Юрася Бушлякова. Пачатак а 16:00. Месца правядзеньня: Школьны стадыён на скрыжаваньні вуліц Цікоцкага і Сядых (мікрараён Зялёны Луг)

Берасьце. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбывае зь візытам у гэты абласны цэнтар. А 10:00 патрыярх адслужыць урачыстае набажэнства ва Ўваскрасенскім саборы гораду.

Менск. Пасольства Індыі праводзіць Міжнародны дзень ёгі ў Парку імя Горкага.

Менск. Дабрачынная акцыя «Быць дабру!» у Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) з 13.00 да 18.00. 100 былых бяздомных катоў і сабак, сабраных суполкай «Эгіда» і валянтэрамі, будуць чакаць свайго новага гаспадара.

У гісторыі:

1503 — Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра атрымаў магдэбурскае права.

1930 — мэдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту рэарганізаваны ў Менскі мэдычны інстытут (з красавіка 2001 году — Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт).

1930 — у Гомелі заснаваны Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 году — у Менску, з 1961 году — Беларускі тэхналягічны інстытут, з 1993 году — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт).

1961 — у Бярозе заснаваны гісторыка-краязнаўчы музэй. Адкрыты для наведвальнікаў 3 лістапада 1965 году

У памяці:

1741 — нарадзіўся францускі і беларускі прыродазнавец, хірург, анатам Жан Эмануэль Жылібэр, доктар мэдыцыны (1763). У 1775-1781 гг. заснаваў першую ў Беларусі Гродзенскую мэдычную акадэмію, а таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад у Горадні.

1864 — нарадзіўся беларускі этнограф і фальклярыст Аляксандр Сержпутоўскі, сапраўдны член Інбелкульту (1925), аўтар нарысу «Беларусы-палешукі», у якім апісаны звычаі і вераваньні сялян Мазыршчыны і Случчыны. Дасьледаваў прылады працы земляробаў, звычаі беларусаў, вывучаў дыялекты беларускай мовы.

1879 — нарадзіўся беларускі музыказнаўца, публіцыст, пэдагог Юльян Дрэйзін. Займаўся пэдагагічнай і музычна-асьветніцкай дзейнасьцю ў Магілёве, у 1925-1935 гг. выкладаў гісторыю музыкі, лацінскую і грэцкую мовы. Аўтар лібрэта камічнай опэры Мікалая Аладава «Тарас на Парнасе», укладальнік слоўніка «Музычныя тэрміны».

1908 — нарадзіўся беларускі літаратуразнаўца і крытык Сьцяпан Майхровіч. Асноўныя працы прысьвечаныя беларускай літаратуры XIX ст.

1935 — нарадзілася беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Арнальд Макмілін

Арнальд Макмілін

1941 — нарадзіўся Арнальд Макмілін, ангельскі дасьледнік беларускае мовы і літаратуры, чые кнігі не маглі перавыдавацца ў Беларусі за савецкім часам, бо пісаў іх Макмілін, не скаваны цэнзурнымі рамкамі.

Цытата:

Аднойчы (у 1970-я гады РС), у адзін з маіх візытаў у Менск, мяне вёз з аэрапорту таксіст, які выключна гаварыў па-беларуску. Я яму адказваў па-расейску, і мне было так няёмка, што я вырашыў вывучыць беларускую мову. Спачатку атрымлівалася сапраўдная трасянка, а потым пайшло лепей.

Арнальд Макмілін, зь інтэрвію газэце «Камсамольская праўда ў Беларусі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG