Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці не пакідаюць у спакоі журналістаў


Алесь Ляўчук
Алесь Ляўчук

Супраць незалежнага журналіста Алеся Леўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа. Ад журналісткі Іны Хоміч запатрабавалі сплаціць штраф, хоць тэрмін для яго спагнаньня фармальна скончыўся.

Паводле Алеся Ляўчука, увечары 18 чэрвеня яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі зь Ленінскага РАУС Берасьця. Фрылансэр паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна», што супраць яго распачата адміністрацыйная справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэксу РБ аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Падставай для гэтай справы, паводле міліцыянта, стаў рэпартаж на тэлеканале «Белсат», прысьвечаны футбалісту берасьцейскага «Дынама» Раману Васілюку. Сам Васілюк нібыта ўжо апытаны па гэтай справе. І цяпер у міліцыі рыхтуюць адносна журналіста Алеся Ляўчука новы пратакол за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Паводле гэтага адміністрацыйнага артыкула журналіста ўжо судзілі двойчы: напрыканцы 2014 году Ляўчук быў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў, а сёлета ў сакавіку — штрафам у 21 базавую велічыню (адна базавая складае 180 тысяч рублёў).

Іна Хоміч
Іна Хоміч

Журналістка зь Берасьця Іна Хоміч атрымала пастанову з аддзелу прымусовага выкананьня Маскоўскага раёну Берасьця. У дакумэнце паведамляецца, што 1 красавіка Іна Хоміч была пакараная штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў «за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ». Іна Хоміч супрацоўнічае з Радыё Рацыя.

У пастанове «аб пачатку выканаўчай вытворчасьці», якую журналістка атрымала 18 чэрвеня, гаворыцца, што яна мусіць сплаціць штраф да 16 чэрвеня і перадаць квітанцыю судоваму выканаўцу.

Штраф журналістка сплаціла, але што азначае патрабаваньне перадаць судоваму выканаўцу квітанцыю аб аплаце да 16 чэрвеня, застаецца загадкай, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG