Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД аб’явіла збор подпісаў у ініцыятыўную групу Статкевіча


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ініцыявала збор подпісаў у інтэрнэце за вылучэньне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты і вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Адпаведная пэтыцыя разьмешчана на плятформе change.org.

Ахвотныя далучыцца да ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі павінны пазначыць у пэтыцыі свой тэлефон.

«Без вызваленьня і поўнага аднаўленьня ў правах усіх палітычных вязьняў ніякія выбары ў Беларусі ня могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі», — гаворыцца ў пэтыцыі БХД.

Ініцыятары збору подпісаў патрабуюць вызваленьня і поўнага аднаўленьня ў правах палітычных вязьняў Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юр’я Рубцова.

XS
SM
MD
LG