Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне краін СНД просяць прытулку ва Ўкраіне


У мінулым годзе колькасьць грамадзянаў краін СНД, якія папрасілі прытулку ва Ўкраіне, вырасла ў 30 разоў. Найбольшая колькасьць зваротаў паступае з Расейскай Фэдэрацыі, Беларусі і Казахстану.

У органы дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны летась зьвярнуліся больш за 130 чалавек, у папярэднія гады ў сярэднім зьвярталася ўсяго тры-пяць.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміла дырэктарка Дэпартамэнту па справах іншаземцаў і асобаў без грамадзянства дзяржаўнай міграцыйнай службы Натальля Навуменка, паведамляе УНІАН.

Яна адзначыла, што з краін СНД у асноўным шукаюць прытулку людзі, якія бралі ўдзел у падзеях на Майдане ў 2014 годзе ці актыўна падтрымлівалі Ўкраіну пазьней. Супраць такіх асобаў у краіне грамадзянства звычайна адкрываецца крымінальная справа, альбо яны маюць падставы лічыць, што іх там будуць перасьледаваць.

Раней грамадзяне краін СНД падавалі такія заявы на прытулак пераважна з прычыны абвінавачваньняў у эканамічных злачынствах.

У 2015 годзе Міграцыйная служба ўжо атрымала 60 заяў нца наданьне прытулку ад грамадзянаў краін СНД. Украінскі бок чакае значнага павелічэньня колькасьці такіх заяў да канца году.

Навуменка таксама паведаміла, што расьце колькасьць заяў ад грамадзянаў іншых краін. У 2014 годзе ў міграцыйную службу зьвярнуліся з гэтай нагоды 2 тысячы асобаў.

Украіна прымае больш уцекачоў, чым іншыя краіны СНД. Сёньня ва Ўкраіне іх зарэгістравана больш за тры тысячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG