Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сасноў пра заяву Шчоткінай: Улада перакладвае адказнасьць на чужыя плечы


Міністар працы заклікае беларусаў мець па дзьве працы. Ці рэальна гэта? Камэнтар яе папярэдніка.

Марыяна Шчоткіна

Марыяна Шчоткіна

«Беларусы павінныя праяўляць вялікую працоўную актыўнасць для павышэньня свайго дабрабыту. Такое меркаваньне выказала міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

«Каб зарабіць, сёньня ёсьць магчымасьці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, то няхай тата „пакруціцца“».

Былы міністар працы Аляксандар Сасноў мяркуе, што гэткім чынам улады ў асобе міністра працы перакладваюць адказнасьць за нізкія заробкі на плечы грамадзянаў краіны:

Аляксандар Сасноў

Аляксандар Сасноў

«Пасьля майго кіраваньня Міністэрствам працы — дваццаць гадоў таму — яшчэ можна было „круціцца“ і шукаць працу хоць і на малыя грошы. Цяпер і на малыя грошы працу практычна не знайсьці. І самае галоўнае — улады зрабілі ўсё, каб тыя, хто мог і ўмеў „круціцца“, зьехалі з краіны. Засталіся тыя, хто з тых ці іншых прычынаў „круціцца“ ня можа. Улады ня здолелі стварыць такую эканоміку і такія ўмовы, каб было каму і „круціцца“, і каб яны давалі працу тым, хто „круціцца“ ня можа. Таму ўся адказнасьць за цяперашняе становішча ляжыць на ўладзе».

XS
SM
MD
LG