Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра КУКУ


Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць рашэньне Мінінфармацыі абмежаваць доступ да сайту www.kyky.org.

Грышка:

Ты, Саўка, на чыім баку —
КУКУ ці, можа, не КУКУ?
Ці, можа быць, ты падтрымаеш
Дзіянава альбо Ананіч?

Саўка:

Вайна — сьвятое! Эта факт.
А пасяму — пусьць будзет так.
Ана, Ананіч, навярху
Закрыла правільна КУКУ.
І так всягда тут будзе з тым,
Хто ізьдзіёцца над сьвятым.
Пісьмо я тожэ напісаў,
Штобы закрылі эты сайт.

Грышка:

Рэклямы лепшай для КУКУ
Н’ат уявіць я не магу.
Эх, шматпакутнае КУКУ,
Цяпер я на тваім баку.

Разам:

КУ! КУКУКУ!

XS
SM
MD
LG