Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пагражае адказаць на замарожваньне яе актываў у Эўропе


Міністэрства замежных спраў Расеі патрабуе ад Бэльгіі неадкладна аднавіць парушаныя ў гэтай краіне яе правы ў сувязі з арыштам маёмасьці расейскай дзяржавы.

Інакш Масква пагражае разгледзець «адэкватныя меры» ў дачыненьні да маёмасьці Бэльгіі ў Расеі, паведамілі ў расейскім Міністэрстве замежных спраў.

Як гаворыцца ў паведамленьні, з гэтай нагоды ў МЗС у Маскве быў выкліканы амбасадар Бэльгіі, якому выказалі рашучы пратэст.

Між тым некаторыя расейскія кампаніі і арганізацыі паведамляюць, што іх актывы арыштаваныя таксама ў Францыі. З заявамі пра гэта выступілі, у прыватнасьці, дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы «ТАСС» і «Россия сегодня» («РИА Новости»).

Акрамя таго, у расейскім банку «ВТБ-24» паведамілі, што ў яго даччыным банку ў Францыі арыштаваныя рахункі некаторых расейскіх кампаній.

У сераду, 17 чэрвеня, стала вядома, што расейскія арганізацыі і прадстаўніцтвы ў Бэльгіі, за выключэньнем дыпляматычных прадстаўніцтваў, атрымалі дакумэнт судовых выканаўцаў аб накладаньні арышту на дзяржаўную маёмасьць Расеі, якая знаходзіцца ў іх распараджэньні, а таксама на іх даўгі расейскай дзяржаве.

У дакумэнце пазначана, што арышт накладзены на падставе рашэньня бэльгійскага арбітражнага суду ад 18 лiпеня 2014 году паводле пазову кампаніі «ЮКАС Юнівэрсал Лімітэд». Указаная сума пазову — больш за 1,6 мільярда эўра.

XS
SM
MD
LG