Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮКАС супраць Расеі: Маёмасьць РФ за мяжой можа быць замарожаная


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Працэдура вымушага банкруцтва буйной расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС і арышт яе асноўных саўладальнікаў — Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева — не праходзяць бясьсьледна для Крамля і бізнэс-клімату краіны. Цяпер пад пагрозай і маёмасьць РФ за мяжой.

Гэта наступствы доўгага праўнага змаганьня, што вядуць былыя акцыянэры ЮКАСу. У 2006 годзе праз свае даччыныя кампаніі былы нафтавы гігант падаў зыск да Расеі ў Гааскі трыбунал з патрабаваньнем зыскаць страты ў памеры 28 мільярдаў даляраў.

Пазьней гэта сума была павялічаная. У ліпені 2014 году Арбітражны суд у Гаазе адзінагалосна задаволіў зыск былых акцыянэраў і абавязаў Расею выплаціць 52 мільярды даляраў. Аднак Расея не праявіла ніякіх намераў выканаць рашэньне суду.

Дырэктар кампаніі GML, якая прадстаўляе інтарэсы былых акцыянэраў ЮКАСу, Цім Озбарн паведаміў сёньня Бі-бі-сі, што блякаваньне доступу да расейскай маёмасьці ў Бэльгіі і Францыі — гэта пачатак працэсу рэалізацыі рашэньня Гааскага суду.

Як патлумачыў Озбарн, GML, якая прадстаўляе пяцёх найбуйнейшых акцыянэраў ЮКАСу, зьвярнулася ў суды Бэльгіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША з патрабаваньнем прызнаць рашэньне міжнароднага арбітражу і выканаць яго за кошт маёмасьцi расейскай дзяржавы на тэрыторыі гэтых краін.

У Бэльгіі і ў Францыі маёмасьць, паводле яго слоў, была папярэдне замарожаная, каб яна магла быць канфіскаваная на карысьць пазоўнікаў.

Аналягічныя дзеяньні Цім Озбарн чакае і ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Як кажа Цім Осбарн, GML абапіраецца на палажэньні Нью-Ёрскай канвэнцыі, аднаго з ключавых інструмэнтаў міжнароднага арбітражу. Кампанія прад’явіць свае прэтэнзіі на кампэнсацыю ў сувязі з гэтым рашэньнем у судзе кожнай краіны.

Расейскі бок, як мяркуецца, выступіць са сваімі аргумэнтамі і паспрабуе абгрунтаваць, чаму гэта рашэньне не павінна прызнавацца.

У канцы траўня міністар юстыцыі Расеі Аляксандар Канавалаў аднак дапусьціў, што Расея павінна быць гатовыя да самага неспрыяльнага разьвіцьця падзеяў у сувязі з рашэньнем суду ў Гаазе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG