Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пасьля страляніны ў царкве арыштаваны падазраваны


Дылан Руф
Дылан Руф

Амэрыканскія праваахоўнікі арыштавалі ў штаце Паўночная Караліна 21-гадовага Дылана Руфа. Падазраюць, што гэта ён мог страляць у прыхажанаў царквы гораду Чарлстон (штат Паўднёвая Караліна). Пра гэта паведамляе амэрыканскі тэлеканал Сі-Эн-Эн.

Паводле паліцыі, падазроны — белы мужчына — прыйшоў ўвечары ў сераду на богаслужбу ў Афрыканскую мэтадысцкую царкву і заставаўся там каля гадзіны а пасьля адкрыў шквальны агонь.

Ахвярамі сталі шэсьць жанчын і трое мужчын, у тым ліку пастар царквы, былы сэнатар Клемэнта Пінкні. Па вэрсіі сьледзтва, злачынства было зьдзейсьнена на глебе расавай нянавісьці.

Амэрыканскі тэлеканал Эн-Бі-Сі паведамляе, што падазраваны ўжо пабываў у турме па абвінавачваньні ў захоўваньні наркатычных сродкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG