Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя двое падазраваных у забойстве ўкраінскага журналіста Бузіны


Алесь Бузіна
Алесь Бузіна

Пракуратура Кіева паведаміла, што 18 чэрвеня былі затрыманыя дзьве асобы, «якія абгрунтавана падазраюцца» ў забойстве ўкраінскага журналіста Алеся Бузіны.

УНІАН паведамляе, што падазраваным, якія зьяўляюцца жыхарамі Кіева ва ўзросьце 26 і 25 гадоў, будзе выстаўленае абвінавачаньне ў наўмысным забойстве.

Пра раскрыцьцё справы забойства Алеся Бузіны паведаміў і міністар унутраных справаў Украіны Арсень Авакаў на сваім профілі ў Facebook, называючы прозьвішчы затрыманых.

Як раней паведамлялі ўкраінскія СМІ, Алесь Бузіна быў забіты 16 красавіка сёлета каля свайго дому выстралам з аўтамашыны, якая праяжджала побач.

«Намі ўстаноўлена, калі, дзе і ў каго названыя асобы набывалі аўтамабіль, на якім пасьля сачылі за Бузіном. Менавіта на гэтым аўтамабілі злачынцы і ўцяклі зь месца забойства. У наступстве паказаньняў аўтамабіль быў выяўлены і канфіскаваныя рэчавыя доказы. Паводле вынікаў праведзеных судовых экспэртызаў атрыманы наўпроставыя доказы датычнасьці названых асобаў да ўчыненьня гэтага забойства», — піша Арсень Авакаў у Facebook.

Алесь Бузіна (1969-2015) быў пісьменьнікам, журналістам і тэлевядучым. З 2007 году вёў аўтарскую калёнку і блог у кіеўскай газэце «Сегодня»; у пачатку 2015 году на тры месяцы стаў шэф-рэдактарам гэтай газэты, але пакінуў пасаду, паводле Вікіпэдыі, «заявіўшы аб цэнзуры кіраўніцтва інфаголдынгу „Мэдыя Група Украіна“ — аб забароне крытыкі прэм’ер-міністра Арсеня Яцанюка і былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы».

Алесь Бузіна быў аўтарам кніг «Уваскрашэньне Маларосіі», «Ваўкалак Тарас Шаўчэнка», «Вярніце жанчынам гарэмы» і іншых. На апошніх парлямэнцкіх выбарах ў 2014 годзе быў кандыдатам у народныя дэпутаты Ўкраіны па мажарытарнай кіеўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 223 ад партыі «Рускі блёк». Прытрымліваўся поглядаў аб трыадзінстве рускага народа, выступаў за дзяржаўнае дзьвюхмоўе. Крытыкаваў Майдан і сёньняшнюю ўкраінскую ўладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG