Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайту www.kyky.org


Лягатып сайту www.kyky.org

Лягатып сайту www.kyky.org

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўбачыла ў публікацыях на папулярным беларускім сайце прыніжэньні Дня Перамогі. ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ.

«У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 году „Аб сродках масавай інфармацыі“ 15 чэрвеня 2015 году Міністэрства інфармацыі прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да інфармацыйнага рэсурсу www.kyky.org, з прычыны разьмяшчэньня інфармацыі, распаўсюджваньне якой здольнае нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», — паведамляе Міністэрства.

Сайт kyky.org стварылі ў 2010 годзе некалькі маладых энтузіястаў — Дар’я Мацявіна, Дзьмітры Навумаў, Раман Рамановіч ды іншыя. У сакавіку 2015 сайт істотна абнавіўся, перазапусьціўся з новым дызайнам.

Цяпер у рэдакцыі 7 штатных супрацоўнікаў. Дырэктарка сайту — Дар’я Мацявіна, галоўны рэдактар — Аляксандра Раманава.

На самім сайце яны характарызуюць сваю аўдыторыю гэтак: «Нас чытаюць адукаваныя людзі з высокім узроўнем даходаў. Больш за 15% — бізнэсоўцы і топ-мэнэджэры. Чытаюць пра жыцьцё, ежу, бізнэс і сэкс, хочуць быць у курсе апошніх трэндаў Менску».

Паводле дырэктаркі сайту Дар’і Мацявінай, «наш чытач — гэта сучасны беларус, які хоча жыць у лепшай краіне, у эўрапейскай Беларусі, чалавек цікаўны, актыўны, які імкнецца штосьці зрабіць для сваёй краіны, для сваіх сяброў».

Паводле ведамства, у шэрагу публікацыяў, разьмешчаных на рэсурсе, утрымліваюцца «прыніжальныя выказваньні ў дачыненьні да дзяржаўнага сьвята Рэспублікі Беларусь — Дня Перамогі, грамадзянаў краіны, якія ў ім удзельнічаюць, аспрэчваецца значнасьць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы, тым самым скажаецца гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне».

Апрача таго, чыноўнікі Мінюста выявілі на сайце www.kyky.org «табуяваную лексыку, грэблівыя, а часам і абразьлівыя выказваньні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных групаў, нацыянальнасьцяў і рэлігійных канфэсіяў» і прыйшлі да высновы:

«Дадзеная інфармацыя здольная нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці, дасягненьню збалансаванасьці палітычных інтарэсаў грамадзянаў, грамадзкіх аб’яднаньняў і дзяржавы, разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці з улікам нацыянальных традыцыяў і асаблівасьцяў; умацаваньню духу патрыятызму; забесьпячэньню гарманічнага разьвіцьця міжнацыянальных і міжканфэсійных адносінаў».


Дырэктарка kyky.org пра блякаваньне сайту: «Мы шакаваныя. Гэта грунтуецца на паклёпе Дзіянава»

Дырэктарка заблякаванага ўладамі сайта kyky.org Дар’я Мацявіна ў інтэрвію Свабодзе заявіла, што будзе аспрэчваць несправядлівае рашэньне Мінінфарму.

Старыкевіч: «Пытаньне толькі ў тым — закрыюць каго менавіта і калі менавіта»

Блякаваньне сайта www.kyky.org камэнтуе намесьнік старшыні грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Аляксандар Старыкевіч.

Аляксандар Кныровіч: «Са свабодай слова гэта не спалучаецца ніяк»

Аўтар тэкста, за які Мінінфармацыі заблякавала доступ да сайта www.kyky.org абураны рашэньнем уладаў.

XS
SM
MD
LG