Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў абвінавачвае Ўкраіну і ЗША ў забойстве Нямцова


Кветкі на месцы забойства Барыса Нямцова

Кветкі на месцы забойства Барыса Нямцова

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў лічыць, што за забойствам расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова стаяць украінскія і амэрыканскія спэцслужбы.

Рамзан Кадыраў

Рамзан Кадыраў

«Я лічу, што шукаць сьляды злачынства трэба не ў Чачні, а ва Ўкраіне, у СБУ і далей у ЗША», — перадае словы Кадырава расейскае агенцтва «Інтэрфакс».

«Ёсьць шмат указаньняў на тое, што за забойствам стаіць Адам Асмаеў, які цяпер камандуе ўкраінскім „батальёнам імя Джахара Дудаева“. Яго бацька Асланбек Асмаеў „замовіў“ мяне яшчэ ў 2004 годзе», — сьцьвярджае кіраўнік Чачні.

Кадыраў таксама лічыць, што Адам Асмаеў «працуе на заходнія спэцслужбы і вельмі добра ведае, як прыбраць з дарогі праблемнага чалавека.

Кадыраў таксама абвяргае абвінавачваньні ў забойстве Нямцова на адрас намесьніка камандзіра батальёна «Поўнач» Заура Дадаева, а таксама Руслана Герамеева. У расейскіх СМІ гэтых людзей называюць блізкімі да кіраўніка Чачні.

Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве, побач з Крамлём. Па факце забойства заведзеная крымінальная справа. Пад вартай па гэтай справе да 28 жніўня знаходзяцца пяць фігурантаў, сярод якіх і Заур Дадаеў.

XS
SM
MD
LG