Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША невядомы адкрыў страляніну ў царкве, СМІ паведамляюць пра 8 забітых


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У амэрыканскім горадзе Чарльстан, штат Паўднёвая Караліна, невядомы адкрыў страляніну ў царкве.

Як паведамляецца ў «Твітэры» паліцыі, пакуль дакладнай інфармацыі пра ахвяраў няма, аднак мясцовыя СМІ сьцьвярджаюць, што загінулі восем чалавек.

Страляніна адбылася каля 21:00 па мясцовым часе ў царкве. Паводле паведамленьняў паліцыі, падазраваны — невысокі хударлявы малады чалавек. Яго пакуль не затрымалі.

На месцы здарэньня знаходзяцца супрацоўнікі паліцыі і мэдыкі.

Праваахоўнікі працягваюць пошукі падазраванага, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG