Вярхоўны суд Нямеччыны па грамадзянскіх справах адмяніў два прысуды аб турэмным зьняволеньні з-за таго, што судзьдзя, які іх вынес, у часе працэсу перапісваўся па мабільным тэлефоне зь нянькай свайго дзіцяці, паведамляе ВВС.
У рашэньні сказана, што мабільным тэлефонам ня месца ў судовай залі, і надалей іх выкарыстаньне судзьдзямі ў часе слуханьняў забаронена.
Вярхоўны суд таксама падкрэсьліў, што гаворка ідзе не пра добрыя манеры: выкарыстаньне мабільнага тэлефона адцягвае судзьдзю ад працэсу, якому павінна быць нададзена ўся ягоная ўвага, і перашкаджае вынясеньню справядлівага прысуду.
Справы абодвух асуджаных мужчын, чые прысуды былі адмененыя, накіраваныя на паўторны разгляд.
Самае папулярнае
1