Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Басовішча» можна ехаць бязь візы


Фота з Басовішча 2013 году. Архіў
Фота з Басовішча 2013 году. Архіў

Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на візавую падтрымку фэсту ад амбасады Польшчы ў Менску, паведамляе generation.by. Звароты беларусаў па візавую дапамогу арганізатары фэстывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.

У сакавіку Беларускае Аб'яднаньне Студэнтаў у Польшчы абвясьціла пра першыя 100 бясплатных візаў для жыхароў Гарадзенскай вобласьці і паведаміла, што перамовы зь іншымі кансулятамі вядуцца. Урэшце гэтай ноччу зьявілася станоўчая інфармацыя па візавым пытаньні:

«Толькі што атрымалі цудоўную інфармацыю і адразу вам яе пераказваем. Усе, хто хоча атрымаць візавую падтрымку з амбасады ў Менску, дасылайце заяўкі на адрас: vizy@basowiszcza.org, ужо дзейнічае! Да імэйла далучыце такую інфармацыю:

1) імя і прозьвішча,
2) дата нараджэньня,
3) адрас,
4) кантактны нумар,
5) нумар пашпарта,
6) дата выданьня і прыдатнасьці пашпарта.

ЗАЯЎКІ ПРЫМАЕМ ТОЛЬКІ ДА 21.06, 21:00» – пішуць БАСаўцы.

Сярод хэдлайнэраў Басовішча-2015 Лявон Вольскі і Brutto.

Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» у 2015 годзе традыцыйна будзе праходзіць на лясной паляне ў Борыку каля мястэчка Гарадок непадалёк ад беларуска-польскай мяжы 17–18 ліпеня.

Фэст «Басовішча» бясплатны. Цягам некалькіх апошніх гадоў у арганізатараў узьнікалі складанасьці з дамовай на візавую падтрымку ў тым ліку з той прычыны, што наведнікі фэсту ня маюць квіткоў і праз гэта амбасада ніякім чынам ня можа спраўдзіць намеры таго, хто зьвяртаецца па візу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG