Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 чэрвеня: Шарль дэ Голь заклікаў змагацца з нацысцкімі захопнікамі


Рагачоў. Друць. Аўтар фота: Ігар Субач (RFE/RL)

Рагачоў. Друць. Аўтар фота: Ігар Субач (RFE/RL)

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск. У прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца дыскусія «Музэй на постсавецкай прасторы: час пераменаў?» з нагоды выхаду новага нумару альманаха pARTisan, прысьвечанага музэю на постсавецкай прасторы. У дыскусіі прымуць удзел мастак і пісьменьнік Артур Клінаў, мастак Руслан Вашкевіч, а таксама спэцыяльная госьця з Украіны Юлія Ваганава, намесьнік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэю ў Кіеве. Пачатак у 18.00.

На Камсамольскім возеры ў Мінску адкрыецца выстава сучаснага мастацтва «АРТ-астравы». Упершыню ў Беларусі пад адкрытым небам будзе рэалізаваны ўнікальны па маштабах і канцэпцыі арт-праект, створаны вядучымі беларускімі мастакамі. Аўтары праекту прадставяць гледачу авангардныя інсталяцыі, агульная вага якіх перавышае 20 тонаў. Выстава будзе доўжыцца на працягу ўсяго лета. Пачатак у 18.00.

У Менску адкрыецца трэці open-air фэстываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінэма», арганізаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазытараў. На працягу пяці вечароў ва ўнутраным дворыку музэю-майстэрні Заіра Азгура будуць дэманстравацца нямыя фільмы клясыкаў сусьветнага кінэматографу, агучаныя сучаснымі беларускімі і замежнымі музыкамі і кампазытарамі.

У Літоўскай акадэміі навук у Вільні адбудзецца прэзэнтацыя факсымільнага выданьня Тураўскага Эвангельля. Пачатак у 15.00.

У гісторыі

1586 — Нясьвіж атрымаў герб

1815 — бітва пад Ватэрлоо

1840 — расейскі імпэратар Мікалай І выдаў указ аб забароне выкарыстаньня ў афіцыйных дакумэнтах тэрмінаў «Беларусь», «Літва», «беларускія» і «Ллітоўскія» губэрні і ўвядзеньні замест іх назвы «Паўночна-Заходні край».

1923 — горад Ігумен перайменаваны ў Чэрвень

1940 — Шарль дэ Голь выступіў па радыё з заклікам да францускага народу працягваць змаганьне з нацысцкімі захопнікамі

1989 — заснаваны Ліцэй БДУ


У гэты дзень нарадзіліся:

1806 — Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1812 — Іван Ганчароў, расейскі пісьменьнік

1911 — Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазытар, аўтар песьні "Колькі ў небе зор"

1926 – Рыгор Масальскі, беларускі кінаапэратар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі

1939 – Алег Янчанка, беларускі арганіст, кампазытар

1942 — Пол Макартні, удзельнік гурту «Бітлз», «Вінгс». Сьпявак, музыка, кампазытар, мастак.

1949 — Лех Качыньскі, прэзыдэнт Польшчы ў 2005-2010 гадах.

Лех Качыньскі

Лех Качыньскі

1949 — Яраслаў Качыньскі, польскі праўнік і палітык, былы прэм’ер Польшчы, лідэр партыі «Права і справядлівасьць»

Цытата

Адзіная перамога, годная чалавека — гэта перамога над сабою. Перамога над іншымі разбуральная. Гэта абавязкова чыёсьці прыніжэньне.

Герцаг Артур Ўэлінгтан, пераможца Напалеона пры Ватэрлоо

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG