Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыгр, які ўцёк з тбіліскага заапарку, забіў чалавека


Паліцыянт каля забітага тыгра ў Тбіліся 15 чэрвеня.
Паліцыянт каля забітага тыгра ў Тбіліся 15 чэрвеня.

Тыгр, які ўцёк з заапарку падчас моцнай паводкі ў Тбілісі, быў застрэлены снайпэрамі пасьля таго, як забіў аднаго чалавека і і яшчэ аднаго параніў, паведамляе The Guardian са спасылкай на грузінскую паліцыю.

Кіраўніцтва тбіліскага заапарку раней заяўляла, што ўсе львы і тыгры, якія зьніклі падчас паводкі, былі знойдзеныя мёртвымі, і толькі адзін ягуар заставаўся нязнойдзены.

У атмасфэры панікі ў цэнтры Тбілісі, паліцыя ачапіла раён гораду, дзе, на іх думку, хаваўся драпежнік. Былі разгорнутыя спэцыяльныя падразьдзяленьні паліцыі, узброеныя вінтоўкамі з транквілізатарамі. Прадстаўнік уладаў сказаў, што паліцыя будзе спрабаваць усыпіць жывёліну, калі гэта ўдасца, «але будзе вымушаная страляць, калі будзе небясьпека для жыцьця людзей».

Застаецца няясным, як жывёліна — паводле паліцыі, малады белы тыгр — здолела ўцячы. Паводле першапачатковых паведамленьняў, меркавалася, што гэта быў леў.

Прадстаўнікі заапарку заявілі ў аўторак, што восем львоў, усе сем тыграў і прынамсі два з трох ягуараў загінулі падчас паводкі ў сталіцы Грузіі, выкліканай праліўнымі дажджамі ў мінулыя выходныя.

Паводка здарылася ў Тбілісі ў нядзелю, у выніку яе загінулі як найменей 17 чалавек, былі разбурэньні ў цэнтральных раёнах гораду, улучна з заапаркам, пры гэтым сотні жывёл — у тым ліку львы, тыгры, ваўкі і бэгемот — уцяклі.

Больш за палову жывёлаў заапарку — каля 300 відаў — альбо патанулі ў каламутнай вадзе або былі забітыя паліцыяй.

Уратаваны бэгемот
Уратаваны бэгемот

Бэгі, вялікі бэгемот, які быў уратаваны на адной з вуліц па-за межамі заапарку ў нядзелю, быў зьмешчаны ў адной з слановых клетак, на ўзвышаным месцы, куды не дайшла паводка.

Супрацоўнікі заапарку ў панядзелак абвінавацілі спэцпадразьдзяленьні паліцыі ў тым, што тыя ўжылі празьмерную сілу і без патрэбы забілі занадта шмат жывёлаў. Было заўважана, як некаторыя паліцыянты рабілі сэлфі побач зь целамі забітых тыграў, львоў і іншых буйных жывёл, якіх яны застрэлілі. Пра гэта карэспандэнту The Guardian паведамілі два супрацоўнікі заапарку.

У адным выпадку, кажуць супрацоўнікі, воўк, якога яны пасьпяхова ўсыпілі і зьвязалі, быў застрэлены паліцыяй, калі проста ляжаў на зямлі. Выжылі толькі тры з дваццаці ваўкоў.

Трупы жывёлаў у тбіліскім заапарку
Трупы жывёлаў у тбіліскім заапарку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG